Эдуард Пальчыс лічыць, што суд прыняў сваё рашэньне без дасьледаваньня саміх артыкулаў, прызнаных экстрэмісцкімі, паведаміла Свабодзе Вікторыя, жонка Пальчыса.
Таксама Эдуард у пісьмовым выглядзе прасіў суд запрасіць яго на судовае паседжаньне 25 жніўня, паколькі разгляд заявы Сьледчага камітэту па сайце 1863x.com непасрэдна закранае правы Пальчыса як у гэтай справе, так і ў крымінальнай.
Судзьдзя Марына Казлова 25 жніўня паведаміла, што Эдуард быў належным чынам апавешчаны пра дату слуханьня, але ў судзе не зьявіўся. Таму суд прыняў рашэньне разглядаць справу безь яго.
«Тут відавочнае парушэньне яго правоў, — сказала Вікторыя Пальчыс. — Важна, каб гэта было ўсім вядома».
Зараз Менскі гарадзкі суд будзе разглядаць скаргу пра няслушнасьць прынятага рашэньня. Тое, што ў артыкулах знайшлі экстрэмізм, ёсьць доказам для крымінальнай справы таго, што Эдуард Пальчыс экстрэміст.
Па словах Вікторыі Пальчыс, Эдуарда працягваюць утрымліваць у СІЗА ў Жодзіне. Даты пасяджэньня па крымінальнай справе яшчэ не вядомая.