«Вынас сьцяга падчас цырымоніі адкрыцьця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым ня менш я хачу падкрэсьліць, што гэта пазыцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазыцыя прэзыдэнта краіны і прэзыдэнта нашага Паралімпійскага камітэту. Мы салідарныя з расейскімі паралімпійцамі», — сказала Эйсмант.
Паводле яе слоў, самыя вялікія пытаньні ў сытуацыі з расейскімі паралімпійцамі выклікае тое, што ніхто не прад’явіў доказаў прымяненьня імі допінгу.
«Калі яны гавораць пра допінг, мы катэгарычна супраць допінгу, але ніводнага факту па паралімпійцах, якія б ужывалі допінг і якіх адхілілі ад удзелу, прад’яўлена не было. А людзі, для якіх спорт — гэта больш чым спорт, былі ад Паралімпіяды адхіленыя. Вось гэта наша дзяржаўная пазыцыя і пазыцыя прэзыдэнта нашай краіны», — сказала прэс-сакратар Лукашэнкі.