Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп апярэдзіў на адзін працэнт сваю суперніцу ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня грамадзкай думкі Reuters і дасьледчай кампаніі Іпсас, перадае ria.ru.
Паводле дасьледаваньня, якое праводзілася з 26 жніўня да 1 верасьня, 40% патэнцыйных выбарцаў аддалі свае галасы Трампу, 39% выказаліся ў падтрымку Клінтан. Пры гэтым 20% апытаных выказаліся супраць абаіх кандыдатаў.
Для параўнаньня, раней у жніўні папулярнасьць Клінтан была на 12% большай за Трампаву.
Reuters адзначае, што Трамп да апошняга часу толькі двойчы апярэджваў Клінтан у апытаньнях — у траўні і ліпені.
Апытаньне праводзілася праз інтэрнэт ва ўсіх 50 штатах ЗША, у ім прынялі ўдзел 1804 рэспандэнты.