Лідэры сусьветных праваслаўных цэркваў сабраліся на Ўсеправаслаўны Сабор ўпершыню за больш чым 1200 гадоў, нягледзячы на байкот з боку Расейскай і трох іншых цэркваў.
Украінская рэлігіязнаўца Людміла Філіповіч лічыць, што пачатак Сабору — гэта посьпех Ўсясьветнага Патрыярху Варфаламея.
«Супрацьстаяньне паміж двума царкоўнымі праваслаўнымі цэнтрамі завяршылася на карысьць Сусьветнага патрыярха, на карысьць Канстантынопаля. І хоць расейская прапаганда і ўсе царкоўныя СМІ кажуць пра тое, што гэта не сабор, а нейкі сход, і ён ня мае ніякага значэньня і ня будзе мець нейкіх наступстваў для ўсёй паўнаты праваслаўя, ну, „паклёпнічайце і вы“, як у свой час мы гаварылі», — кажа яна.
Украінскае праваслаўе перш за ўсё цікавіла пытаньне пра тое, як будуць прызнавацца аўтакефальныя царквы, але гэта пытаньне было зьнятае з парадку дня Сабору. Але абмеркаваньне гэтай тэмы ўсё ж ня выключанае.
«Мы ведаем, што гэта можа паўстаць цалкам спантанна. Магчыма, не падчас афіцыйных паседжаньняў, а ў нейкіх кулюарных размовах. Я думаю, што пра гэта будзе ісьці гаворка. Давайце праўду скажам, што яблыкам разладу паміж Канстантынопалем і Масквой стала ўласна ўкраінскае пытаньне, украінская царква і яе памеснасьць. Усе астатнія пытаньні можна было ўзгадніць, хто будзе сядзець побач з кім, і каляндарныя пытаньні, і па сьвятарству і адзеньні», — адзначае Людміла Філіповіч.
Цалкам матэрыял чытайце на сайце ўкраінскай службы Радыё Свабода.