У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ атрымалі запрашэньне назіраць за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу БДІПЧ АБСЭ.
Спачатку Бюро мае намер накіраваць у краіну сваю ацэначную місію. Пакуль невядомая дакладная дата прыбыцьця ў Беларусь місіі для назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі. Звычайна яна прыяжджае за 6-8 тыдняў да даты іх правядзеньня, адзначылі ў прэс-службе.
Парлямэнцкія выбары пройдуць 11 верасьня.