Надзея Саўчанка праз Радыё Свабода павіншавала беларускую пісьменьніцу, ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлану Алексіевіч з днём нараджэньня.
«У Сьвятланы Алексіевіч сёньня дзень нараджэньня? Дык я віншую яе з днём нараджэньня! Шчасьця — і падзяка за падтрымку».
![Сьвятлана Алексіевіч (на фота - прыхільнікі творчасьці Сьвятланы Алексіевіч сустракаюць яе ў міжнародным аэрапорце «Мінск» пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі, 15 сьнежня 2016 году](https://gdb.rferl.org/6347DDDE-2D20-4482-AC4D-9AF3458A6A8A_w1080_h608_s.jpg)
Сьвятлана Алексіевіч (на фота - прыхільнікі творчасьці Сьвятланы Алексіевіч сустракаюць яе ў міжнародным аэрапорце «Мінск» пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі, 15 сьнежня 2016 году
Свабода папрасіла Саўчанку — народнага дэпутата Ўкраіны — падзяліцца ўражаньнямі ад кнігі «Ў вайны не жаночы твар», якую ёй у расейскую турму перадавала Сьвятлана Алексіевіч.
«Я, праўда, яшчэ яе не чытала. Кнігі ў мяне забралі і не аддавалі ў турме. Але цяпер усе кнігі, якія мне перадавалі за краты, ужо ляжаць у мяне дома. Я абавязкова ўсё прачытаю. Яшчэ раз з днём нараджэньня яе!», — сказала Надзея Саўчанка.