Сёньня спаўняецца 35 год украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы. Яна чакае ў расейскай турме абмену на захопленых на тэрыторыі Ўкраіны ў палон вайскоўцаў расейскага Галоўнага выведнага ўпраўленьня Аляксандрава і Ярафеева.
З днём нараджэньня Саўчанку павіншавала нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч:
«Дарагая Надзея! Заўжды памятай, што мы з табой, — гаворыцца ў віншаваньні, перададзеным у „Нашу Ніву“. — А яшчэ хачу сказаць, што ў цябе цудоўная мама, зь якой мы нядаўна сустрэліся ў Кіеве. Веру, што мы хутка сустрэнемся, Надзея!» — напісала Сьвятлана Алексіевіч.
Сьвятлана Алексіевіч ня раз выказвалася ў падтрымку Саўчанкі, называла прысуд ёй «варʼяцтвам», а саму вайскоўку — украінскай Жаннай дʼАрк.