У жніўні ў Менску адкрыецца мячэць. ФОТАРЭПАРТАЖ
Новая мячэць пабудаваная на ўзор старой менскай мячэці, якая была каля цяперашняга гатэля "Юбілейны". Аднак новая значна большая. Мінарэт — ажно 36 мэтраў увышыню.
Від з мінарэту
мусульманскі хлопчык гуляецца ля мячэці
У новай мячэці праводзіць набажэнствы пакуль нельга: яе яшчэ не здалі ў эксплюатацыю, не падпісаныя ўсе патрэбныя паперы, няма дазволу пажарных.
Вернік з Таджыкістану дапамагае рыхтаваць мячэць да адкрыцьця
Старую мураваную мячэць адкрылі ў 1902 г. З 1936 па 1941 гг. у мячэці была харчовая база Беларускай канторы «Гастраном». У вайну там яшчэ ладзілі набажэнствы. У 1949 г. яе канчаткова закрылі, а ў 1962-м зруйнавалі.
Новая мячэць фармальна разьлічаная на 730 чалавек. Зрэшты, імам Альшафі Амар называе лічбу 1500 і кажа, што на сьвяты можа быць і болей.
Тут будзе малебная зала
Побач з новай мячэцьцю — малыя лядашчыя будынкі, дзе цяпер моляцца мусульмане. Усе ахвотныя ў маленькіх пакойчыках не зьмяшчаюцца.
Мужчыны моляцца нават на вуліцы, прычым у любое надвор’е — і ў сьнег, і ў дождж.
Каран цяпер можна чытаць нават з мабільных прыстасаваньняў
Пасьля намазу можна набыць ежу для мусульман