Віталь Тарас на Свабодзе

Віталь Тарас

Сёньня споўнілася б 60 гадоў шматгадоваму аўтару Радыё Свабода, публіцысту, сябру Беларускага ПЭН-цэнтру і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталю Тарасу (6 траўня 1956, Менск — 18 студзеня 2011, Менск)​.

Віталь Тарас доўгі час працаваў на беларускай "Свабодзе", быў супрацоўнікам рэдакцыі ў Празе, вёў перадачу ”Выкраданьне Беларусі” пра вяртаньне Беларусі ў эўрапейскі і сусьветны кантэкст. Вярнуўшыся з Прагі ў Менск, быў аўтарам газэты "Наша ніва".

У 1996 годзе Віталь Тарас стаў ляўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча за радыёжурналістыку на хвалях "Свабоды".

Бацька Віталя Тараса, славуты пісьменьнік Валянцін Тарас, памёр 13 лютага 2009 году, на 80-м годзе жыцьця.

ВІТАЛЬ ТАРАС ПРА СЯБЕ


У 2009 годзе выйшла кніга Аляксандра Тамковіча «Інтэрв’ю, якіх не было», дзе вядомыя журналісты адказвалі на аднолькавыя для ўсіх пытанні. Быў сярод іх і Віталь Тарас.

Віталь Тарас на Свабодзе


Віталь Тарас быў рэдактарам новай кнігі Сяргея Дубаўца “Як?” зь бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода.

Віталь Тарас: “Кнігу Дубаўца можна параўнаць з маральным кодэксам”




Праграмы Віталя Тараса на "Радыё Свабода" (Прага, 1999-2003):

СС-2000. Спэцслужбы на мяжы стагодзьдзяў


Беларусь напярэдадні выбараў: актыўнасьць спэцслужбаў ня зьменшылася ды іншае. Удзельнік: Валянцін Стэфановіч. (эфір 19.09.2000)
Дык ці варта грамадзкім дзеячам кантактаваць з КГБ, справа Поўпа і шпіёнскі скандал у Японіі. Удзельнік: Раман Якаўлеўскі. (эфір 12.09.2000)
КГБ і “трэці сэктар” у Беларусі, люстрацыя ў Польшчы, высылка расейцаў з Эстоніі. Удзельнік: Раман Якаўлеўскі. (эфір 5.09.2000)
У якіх выпадках праваабарончыя арганізацыя могуць кантактаваць з КГБ? ФСБ, Інтэрнэт ды шпіянаж, а таксама іншыя тэмы. Удзельніца: Сьвятлана Курс. (эфір 29.08.2000)
Люстрацыя ў Літве, роля спэцслужбаў у справе Міхаіла Чыгіра і былога супрацоўніка місіі МВФ у Менску Ўладзімера Огнева ды іншае. Удзельнікi: Уладзімер Огнеў, Міхаіл Чыгір, Мячыс Лаўрынкус. (эфір 22.08.2000)
КГБ і прадпрымальніцтва, самавыкрыцьцё агентаў КГБ у Літве, "пуцінакратыя". Удзельнік: Аляксандар Патупа. (эфір 8.08.2000)
Спэцыяльны выпуск: сытуацыя вакол Алега Батурына. Удзельнікi: Войцэх Мазярскі, Андрэй Саньнікаў. (эфір 25.07.2000)
Ці маюць дачыненьне да зьнікненьня Зьміцера Завадзкага беларускія спэцслужбы. Вэрсія палітоляга; Вэрбоўка студэнтаў шляхам шантажу: мэтады КГБ і ФСБ цалкам супадаюць. Удзельнікi: Аляксандар Патупа, Максім Шчур. (эфір 11.07.2000)
Што рабіць, калі за вамі сочаць, расейскія спэцслужбы актывізуюць дзейнасьць на Захадзе. Удзельнічае: Уладзімір Вялічкін. (эфір 20.06.2000)

ВЫКРАДАНЬНЕ БЕЛАРУСІ. Міты й рэаліі сучаснай эпохі

Глябалізацыя. Удзельнічаюць: зь Менску – філёзаф, культуроляг Ігар Бабкоў, з Прагі – палітычны камэнтатар Радыё Свабода Ефім Фіштэйн. (эфір 1.11.2000)
Праблема духоўнасьці ў век глябалізацыі. Удзельнічаюць: рэлігійны аглядальнік Радыё Свабода айцец Канстантын Бандарук і студэнт-першакурсьнік зь Менску Аляксей. Гучаць фрагмэнты выступу духоўнага лідэру Тыбету Далай-Ламы. (эфір 15.11.2000)
Сучасны экстрэмізм. Удзельнічаюць: былы міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Перэс. (эфір 29.11.2000)
Ці будзем мы слухаць радыё ў новым тысячагодзьдзі? Удзельнічаe: Юрась Барысевіч. (эфір 1.12.2000)
Калі чакаць канца сьвету. Удзельнічаюць: культуроляг Ігар Бабкоў і літаратар Вінцэсь Мудроў. (эфір 27.12.2000)
Гістарычны досьвед Аргентыны і выкраданьне людзей. Удзельнічаe: віцэ-прэзыдэнт беларускага ПЭН-цэнтру, колішні жыхар Аргентыны Карлас Шэрман. (эфір 10.01.2001)

ПРАСКІ АКЦЭНТ. Штонядзельная дыскусія з удзелам палітыкаў і незалежных экспэртаў

5 гадоў Вярхоўнаму Савету Беларусі 13-га скліканьня. Гісторыя і сёньняшні дзень. Удзельнікі: намесьнік Старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Генадзь Цярэня і сябра “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу”, былы дэпутат ВС Уладзімер Навасяд. (эфір 14.01.2001)
Закрыцьцё Чарнобыльскай АЭС: з чым засталася Беларусь праз 14 год пасьля катастрофы? Удзельнікі: Станіслаў Шушкевіч і Юры Шаўцоў. (эфір 17.12.2000)
Вулічныя дэманстрацыі ў Беларусі і ў дэмакратычных краінах: падабенства і адрозьненьні. Удзельнікі: намесьнік старшыні БНФ “Адраджэньне” Вячаслаў Сіўчык і адзін зь лідэраў беларускіх анархістаў, кіраўнік антыпартыйнай групоўкі “Чырвоны жонд” Паўлюк Канавальчык. (эфір 1.10.2000)
Вынікі тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене і магчымы ўплыў прыезду тэхнічных экспэртаў на вынікі выбараў у Беларусі. Удзельнікі: палітоляг Валеры Карбалевіч і міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў. (эфір 3.09.2000)
Шырокі ідэалягічны наступ уладаў супраць апазыцыі напярэдадні выбараў. Удзельнікі: намесьнік старшыні БНФ “Адраджэньне” Юры Хадыка, палітоляг Валеры Карбалевіч і аналітык радыё “Свабода” Ян Максімюк. (эфір 30.07.2000)
Пэрспэктывы мытнага саюзу. Удзельнікі: былы прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір, аглядальнік маскоўскае газэты "Ведомости" Вячаслаў Мксімаў і журналіст Беларускай службы Радыё Свабода Юры Дракахруст. (эфір 29.05.2000)
Беларуская партызанка - нацыянальны рух ці інспірацыя НКВД? Удзельнікі: прафэсар філязофіі, былы партызан Мікола Крукоўскі і гісторык і журналіст Сяргей Ёрш. (эфір 7.05.2000)
Пэрспэктывы дачыненьняў Беларусі і Расеі пры Пуціне і пэрспэктывы рэжыму Лукашэнкі. Удзельнікі: дарадца старшыні БНФ “Адраджэньне” Лявон Баршчэўскі і дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. (эфір 16.04.2000)
Ці ёсьць незалежная Беларусь фактарам унутрырасейскае палітыкі? Удзельнікі: дацэнт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту культуры й мастацтва, намесьнік старшыні Міжрэгіянальнага аб’яднаньня беларусаў Расеі Валянцін Грыцкевіч і аглядальнік “Белорусской деловой газеты” зь Менску Ўладзімер Дорахаў. (эфір 2.04.2000)
Пагроза вяртаньня ядзернае зброі ў Беларусь. Удзельнікі: каардынатар міжнародных сувязяў Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў і палітоляг Валер Карбалевіч. (эфір 12.03.2000)
Пэрспэктывы выбарчага працэсу і дэмакратыі ў Беларусі. Удзельнікі: сябра палітычнай Рады АГП Міхал Пліска, дэпутат ВС Валеры Шчукін, аналітык радыё “Свабода” Ян Максімюк. (эфір 20.02.2000)
Вакол магчымых выбараў у Беларусі. Удзельнікі: намесьнік старшыні Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб і сябра БНФ “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Вера Чуйко. (эфір 23.01.2000)
Дэнамінацыя беларускага рубля і лібэралізацыя валютнага рынку. Удзельнікі: экс-старшыня Нацыянальнага Банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч і выканаўчы дырэктар тыднёвіка "Белорусская газета" Яраслаў Раманчук. (эфір 09.01.2000)
Справа Тамары Віньнікавай і лёсы зьніклых беларускіх палітыкаў у кантэксьце сэнсацыйных інтэрвію былой старшыні Нацыянальнага Банку Беларусі.
Удзельнікі: былы прэм'р-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір і старшыня Беларускага Гэльсынскага Камітэту Тацьцяна Процька. (эфір 19.12.1999)
Лідэры БНФ Зянон Пазьняк і Вінцук Вячорка ўпершыню ў простым эфіры пасьля расколу Фронту. Удзельнікі: Зянон Пазьняк (Варшава), Вінцук Вячорка (Менск). (эфір 14.11.1999)
Калі прыйдзе новае пакаленьне палітыкаў? Удзельнікі: старшыня гарадзенскай арганізацыі Ратуша Аляксандар Мелянкевіч і намесьнік старшыні Маладога Фронту Аляксей Шыдлоўскі. (эфір 17.10.1999)
Наступствы зьнікненьня Віктара Ганчара: нутраныя чыньнікі гэтага здарэньня і адказ апазыцыі на чарговы выклік, водгульле беларускіх падзеяў на Захадзе. Удзельнікі: галоўны рэдактар газэты “Згода” Аляксей Кароль і дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька. (эфір 26.09.1999)
Сёлетні неўраджай у Беларусі. Удзельнікі: уласны карэспандэнт расейскае газэты “Сельские ведомости” ў Беларусі й Летуве А.Гуляеў і фэрмэр В.Кісьлюк зь вёскі Янавічы Клецкага раёну Менскае вобласьці. (эфір 5.09.1999)
Рэпрэсіўная сыстэма ў Беларусі. Удзельнікі: намесьнік старшыні БНФ Ю.Хадыка й намесьнік галоўнага рэдактару “БДГ” В.Жданко. (эфір 8.08.1999)

Апрача гэтага Віталь удзельнічаў у стварэньні перадачаў "Далягляды. Пэрспэктывы ХХІ стагодзьдзя", "Правы чалавека", "Беларускі дыялёг на Інтэрнэце", "Паштовая скрынка 111", "Урокі найноўшае гісторыі".