Папа Францішак заклікаў да большай гнуткасьці ў пытаньнях сям’і і большага разуменьня геяў

Папа Рымскі Францішак апублікаваў свой апостальскі зварот — асноватворны дакумэнт, якi адлюстроўвае стаўленьне Рымска-каталіцкай царквы да пытаньняў сям’і і шлюбу.

У ім праводзіцца думка аб неабходнасьці браць пад увагу сучасныя рэаліі і праяўляць менш асуджэньня і больш разуменьня ў адносінах да людзей у «няправільных» сытуацыях. Пра гэта інфармуе ВВС.

Дакумэнт, які называецца «Пра каханьне ў сям’і», ня ўтрымлівае перагляду каталіцкай дактрыны — на што, магчыма, спадзяваліся некаторыя, — аднак у ім гаворыцца, што царкве варта праяўляць больш разуменьня ў адносінах да рэаліяў сучаснай сямейнага жыцьця.

Акрамя таго, ён адкрывае магчымасьць для біскупаў у кожнай краіне трактаваць каталіцкую дактрыну ў адпаведнасьці з мясцовай культурай, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі па рэлігійных пытаньнях Кэралайн Уайят.

Дакумэнт у падрабязнасьцях раскрывае стаўленьне пантыфіка да сямейнага жыцьця, шлюбу, кантрацэпцыі і выхаваньню дзяцей.

ЦЯЖКІЯ ПЫТАНЬНІ

Апостальскі зварот — адзін з інструмэнтаў камунікацыі паміж кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы і яго паствай. Ён падахвочвае вернікаў да пэўных дзеяньняў, аднак не фармуе веравызнаўчую дактрыну. Лічыцца, што апостальскі зварот мае фармальна меншую сілу, чым папская энцыкліка, але больш высокую ў параўнаньні зь іншымі царкоўнымі пасланьнямі, апостальскія лістамі і іншымі пісьмовымі зваротамі пантыфіка.

Папа працаваў над гэтым дакумэнтам на працягу трох гадоў. Ён грунтуецца на двух Сынодах, прысьвечаных гэтым пытаньням, і яго публікацыі з хваляваньнем чакалі больш за 1,3 млрд. каталікоў па ўсім сьвеце.

На пачатковым этапе падрыхтоўкі дакумэнту папа Францішак разаслаў анкету сем’ям па ўсім сьвеце, у якой зьмяшчаліся пытаньні аб іх надзеі і страхах.

Затым пантыфік сабраў кардыналаў і біскупаў на два паседжаньні сыноду, якія прайшлі ў Ватыкане, падчас якіх заклікаў іх да адкрытых дэбатаў і нават выказваньня ўласных пярэчаньняў па пытаньнях, якія выклікаюць разлад ў каталіцкай царквы ў многіх краінах.

Сярод тэм, якія выклікалі найбольш гарачыя спрэчкі, — пытаньні допуску да прычасьця тых, хто разьвёўся і зноў уступіў у шлюб, кантрацэпцыі і адносіны да каталікоў-геяў.

Як паведамляе карэспандэнт ВВС, чытаючы постсынадальны апостальскі зварот, можна гранічна выразна зразумець пазыцыю папы Францішка з таго моманту, як ён уступіў на міннае поле каталіцкага вучэньня ў пытаньні сям’і і шлюбу.

ЛІБЭРАЛЫ І КАНСЭРВАТАРЫ

Папа Францішак хоча, каб сьвятары праяўлялі больш тонкую пераборлівасьць ў справах, як ён выказаўся, параненых сем’яў і былі б больш спагадлівымі, чым асуджальнымі. Ён таксама крытыкуе індывідуалізм, які прывёў да таго, што многія на Захадзе ставяць сваё асабістае задавальненьне вышэй патрэбаў сваіх мужа і жонкі.

Папа кажа «так» палавой адукацыі, аднак настойвае, што яна павінна праводзіцца ў рамках вучэньня пра каханьне.

Праз усе 256 старонак пасланьня настойліва праводзіцца думка пра большую чуласьці з боку пастыраў: лепшай падрыхтоўкі да ўсіх аспэктаў шлюбу і большага разуменьня з боку парафіяльных сьвятароў і ўсіх іншых да людзкіх слабасьцяў.

У той час як кансэрватары ў царкве не жадалі, каб пантыфік ўносіў якія б то ні было зьмены ў каталіцкую дактрыну па гэтым пытаньні, лібэралы разьлічвалі, што папа пакліча царкву да больш добразычлівага стаўленьня да тых, чыё сямейнае жыцьцё ня ў поўнай меры адпавядае эталённым царкоўным уяўленьням.

Некаторыя прагрэсісты ў царкве — напрыклад, уплывовы нямецкі кардынал Вальтэр Каспэр — заклікалі даць магчымасьць сьвятару або біскупу вырашаць у прыватным парадку і ў кожным індывідуальным выпадку, ці можна аднавіць у царкве ў поўнай меры і дапусьціць да прычасьця тых, хто разьвёўся і паўторна ўступіў у шлюб.

У той жа час прыхільнікі традыцыйнага царкоўнага ўкладу паказвалі, што падобны крок дэвальвуе прынцыпы, устаноўленыя Ісусам Хрыстом, згодна зь якімі шлюб зьяўляецца неразрыўным.

ЗАДАВОЛЕНЫЯ АМАЛЬ УСЕ

Закрываючы паседжаньне сыноду летась, папа Францішак асудзіў царкоўных герархаў, якія, паводле ягонага выразу, у гэтым пытаньні хаваюць галовы ў пясок. Паводле словаў пантыфіка, іхняя непахісная прыхільнасьць строгай дактрыне ўзяла верх над іх клопатам пра сем’і, якія пакутуюць.

Як адзначае Кэралайн Уайят, у выніку атрымаўся дакумэнт, у якім папа віртуозна праходзіць па нацягнутым канаце, спрабуючы не дапусьціць адчужэньня ні традыцыяналістаў, ні тых, хто марыў аб радыкальных зьменах.

На думку карэспандэнта ВВС, сказанае папам, хутчэй за ўсё, будзе ўспрынятае як перамога з абодвух бакоў, бо яго зварот ўтрымлівае словы, якія хацелі пачуць і традыцыяналісты, і лібэралы.

Зрэшты, дадае яна, тыя каталікі-геі, якія разьлічвалі на нешта большае, чым словы пра большае пастарскае разуменьне, па ўсёй бачнасьці, застануцца расчараваныя.