Афіцыйная цырымонія прывітаньня Абамы прайшла ў гаванскім Палацы Рэспублікі.
Лідэры абедзьвюх краін паціснулі рукі і абмяняліся рэплікамі.
Сярод іншага ў часе свайго візыту Абама зьбіраецца абвясьціць, што кампанія «Гугл» гатовая забясьпечыць Кубу шырокапалосным інтэрнэтам і ўсталяваць пункты доступу да WiFi.
Абама прыбыў на Кубу зь гістарычным візытам ў нядзелю ў суправаджэньні ўсёй сваёй сям’і. Яго таксама суправаджаюць дзяржсакратар Джон Керы, 40 кангрэсмэнаў і вялікая дэлегацыя прадпрымальнікаў. Амэрыканскі прэзыдэнт лічыць непазьбежным зьняцьце гандлёвага эмбарга ЗША адносна Кубы, аднак адзначае, што гэта можа не адбыцца да канца яго прэзыдэнцкага тэрміну.