Беларускія банкі «БПС-Сбербанк» і ВТБ трапілі пад санкцыі ЗША за дзеяньні Расеі ва Ўкраіне

Міністэрства фінансаў ЗША заявіла 22 сьнежня пра ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да 34 фізычных і юрыдычных асобаў, пераважна расейскіх.

У сьпісе, які апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША, зьмяшчаецца ўдакладнены пералік расейскіх кампаній і банкаў, а таксама іх даччыных структур, у дачыненьні да якіх уведзены сэктаральныя санкцыі.

Пад абмежаваньні патрапілі «дочкі» Ашчадбанка і ВТБ, а таксама сэрвіс плацяжоў «Яндэкс. Грошы». Такім чынам, у сьпісе і два беларуcкія банкі — ВТБ і БПС-Ашчадбанк.

Пад санкцыі трапіў і шэраг палітыкаў, топ-мэнэджэраў, у тым ліку былыя ўкраінскія міністры і дзеячы самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.