У прынятай пастанове народныя дэпутаты Ўкраіны абвінавацілі расейскі бок у арганізацыі тэрактаў на ўкраінскай тэрыторыі.
«Патрабуем ад Расейскай Фэдэрацыі спыненьня агрэсіі супраць Украіны, неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх ўкраінскіх палітычных закладнікаў і зьняволеных, адмовы ад практыкі міжнароднага тэрарызму», — гаворыцца ў звароце.
У дакумэнце таксама ўтрымліваецца просьба актывізаваць міжнародны маніторынг сытуацыі на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны і неадкладна рэагаваць на любыя парушэньні там правоў чалавека.
Акрамя замежных заканадаўцаў, пастанова Вярхоўнай Рады будзе накіравана кіраўніку Эўракамісіі, прэзыдэнту Рады Эўразьвязу, генэральнаму сакратару Рады Эўропы, старшыні АБСЭ і кіраўніку НАТО.