Дзьмітрый Мядзьведзеў зьвязаў рашэньне з заявай Украіны аб рэалізацыі з 2016 году эканамічнай часткі пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Мядзьведзеў заявіў, што падпісаў пастанову аб увядзеньні ў дачыненьні да Ўкраіны мер у адказ за далучэньне Кіева да антырасейскіх санкцыяў.
Ад 1 студзеня для Ўкраіны будзе дзейнічаць такое ж прадуктовае эмбарга, як і для краін, якія падтрымалі санкцыі супраць Расеі. Мядзьведзеў зьвязаў рашэньне з заявай Украіны аб рэалізацыі з 2016 года эканамічнай часткі пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Ён адзначыў, што контрасанкцыі закліканы абараніць расейскі рынак і не дапусьціць увозу эўрапейскіх тавараў пад выглядам ўкраінскіх.
16 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыпыненьні ад 1 студзеня 2016 году дзеяньня дагавору аб зоне вольнага гандлю з Украінай, які быў падпісаны ў 2011 годзе.