Прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутаглу скрытыкаваў эканамічныя санкцыі Расеі супраць ягонай краіны. Пра гэта 29 лістапада паведамляе Bloomberg.
«Закранутыя ня толькі турэцкія эканамічныя інтарэсы, у Расеі таксама ёсьць свае эканамічныя інтарэсы ў Турцыі», — прыводзіць агенцтва словы Давутаглу. Паводле яго, Анкара чакае больш «стрыманых» дзеяньняў ад Масквы.
Напярэдадні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб спэцыяльных эканамічных мерах у дачыненьні да Турцыі. Ён пастанавіў увесьці забарону або абмежаваць увоз асобных відаў тавараў, краінай паходжаньня якіх зьяўляецца Турцыя. Будзе забаронена або абмежаваная дзейнасьць арганізацый пад юрысдыкцыяй Турцыі на тэрыторыі Расеі.