Афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Расею перанесены «ў сувязі з загружанасьцю працоўных графікаў прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі».
Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
Перанос узгоднены з расейскім бокам. Канкрэтныя тэрміны візыту будуць узгодненыя бліжэйшым часам праз дыпляматычныя каналы.
Новая дата будзе абвешчана ў хуткім часе, паведаміў журналістам прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў. Ён сказаў, што «ў сувязі з надзвычайнай загружанасьцю двух прэзыдэнтаў было вырашана гэты візыт адкласьці».
«Гэта ўзаемная дамоўленасьць з нашымі беларускімі калегамі», — цытуе Пяскова РИА Новости.