Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расейскі самалёт зьбілі «памагатыя тэрарыстаў»


Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з каралём Ярданіі Абдулом у Сочы.
Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з каралём Ярданіі Абдулом у Сочы.

Прэзыдэнт Расеі сказаў, што сёньняшняе зьбіцьцё расейскага самалёта Турэччынай — «удар у сьпіну», нанесены «памагатымі тэрарыстаў».

«Наш самалёт быў зьбіты над тэрыторыяй Сырыі ракетай паветра-паветра з турэцкага самалёта Ф16,» — заявіў Пуцін падчас сустрэчы з каралём Ярданіі Абдулом у Сочы.

«Сёньняшняе трагічнае здарэньне будзе мець сур’ёзныя наступствы і для расейска-турэцкіх адносін,» — дадаў кіраўнік Расеі.

Тым часам прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутоглу заявіў, што Турэччына мае права абараняцца ў выпадку, калі парушаецца яе паветраная прастора, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджаньні. Давутоглу дадаў, што Турэччына зробіць усё неабходнае, каб гарантаваць бясьпеку краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG