Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лісты адзінаму прэзыдэнту: Пляж наш


Дарагі таварыш пяцёрача прэзыдэнт,

Крым наш.

Прыйшоў час давесьці гэтую простую ісьціну ўсяму сьвету, как гаварыцца, ад Калінінграда да Кёнігсберга. Ужо і каню ясна, што Ўкраіна адабраць назад у Расеі Крым ня зможа, дай Бог, каб Данбас не прыраўнялі да Гандураса. Ясна ўжо таксама, што Расея ўтрымаць Крым ня зможа, бо Турцыя стала неяк зусім блізка, ня кожны самалёт, как гаварыцца, праляціць.

Дзе Крым, а дзе Рым, как гаварыцца, вось толькі як бы ўсе там не патапіліся. Асабліва цяпер, калі сьвятла няма, а мясцовасьць перасечаная.

І тут выходзіце Вы зь менскім мірным працэсам: перадаць Крым у наўпроставае і бязвыплатнае кіраваньне Вам з чарнаморскім флотам і ялцінскім батанічным садам уключна.

Плян такі: Пуціну гаворыце, што і заўсёды — ляжам грудзямі ці на сьпіну, але на пляж танкі НАТА ня пусьцім. Паколькі ўсё гэта не для сябе, а для братоў, дык няхай яны бюджэт па-ранейшаму напаўняюць, а мы разьмяркуем.

Парашэнку тое самае — раз Крым ваш, давайце бюджэт, а мы разьмяркуем.

І Захаду, і МВФ тое самае, толькі двойчы — дайце грошай на рэформу Крыма, і прэміяльны крэдыт за разьвязваньне геапалітычнага канфлікту.
І пераносіце Палац незалежнасьці ў Крым — там такія кавуны родзяць!
І ўсе ўсюды шчасьлівыя: у Маскве, што Крым іх і санкцыі зьнялі. У Кіеве, што не маскалі Крымам кіруюць. На Захадзе шчасьлівыя ўтрая, бо можна вустрыцы ў Маскву пастаўляць, газ праз Украіну атрымліваць, грошы Беларусі даваць.

А мы нарэшце атрымліваем выхад.

І ня толькі да мора!

АЛ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG