Ястрамбельскі кадэт напісаў Свабодзе праз УКантакце.
Мікіта Гвозьдзеў, які выклаў у сеціва фота з «Пагоняй», адказаў Свабодзе праз УКантакце кароткім паведамленьнем: «Пагрозы скончыліся, усё нармальна, дзякуй за падтрымку!».
Раней аднаклясьнікі Мікіты паведамілі, што ён вярнуўся ў вучэльню як толькі скончыліся восеньскія вакацыі.
16 кастрычніка ў сеціве зьявіўся здымак чатырох кадэтаў Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні, якія дэманстравалі майкі з «Пагоняй» пад формай. Хлопец, які выклаў здымак, распавёў Свабодзе і іншым СМІ пра сваю вучобу і сьветапогляд.
Пасьля гэтага зьявілася інфармацыя, што навучэнцаў за здымак адлічаць. Але пасьля хвалі абурэньня ў сацсетках Міністэрства адукацыі распаўсюдзіла заяву, што кадэтаў адлічаць ня будуць.