Увечары 4 кастрычніка цела апазналі ў Санкт-Пецярбургу маці і сястра.
Да месца пахаваньня ў Магілёўскай вобласьці аўтамабілямі МНС Расеі даставілі цела Рамана Серадзінскага. Ён загінуў у Эгіпце пры катастрофе расейскага самалёта А321, які ляцеў з Шарм-аш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на загадчыка консульскага аддзелу беларускай амбасады ў Расеі Ўладзімера Шорахава. Раман Серадзінскі быў родам з Клічава, атрымаў адпачынак у Эгіпце ў якасьці ўзнагароды за добрую працу.
Родзічы апазналі цела 4 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу. Расейскі бок выплаціў сям’і нябожчыка кампэнсацыю 100 тысяч расейскіх рублёў (каля 1600 даляраў). Таксама сям’я атрымае выплату «Росгосстраха».
У авіякатастрофе 31 кастрычніка загінулі 217 чалавек, зь іх чацьвёра ўкраінцаў, адзін беларус. Прычына катастрофы адназначна ня выяўленая, не выключаецца вэрсія пра бомбу, закладзеную ісламістамі.