«Стары Ольса» выступіў на міжнароднай навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай ВКЛ (відэа)

Лідэр гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі выступіў на міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура».

Ён прэзэнтаваў даклад «Творчае пераасэнсаваньне эўрапейскіх музычных уплываў у магнацкім і гарадзкім асяродзьдзі ВКЛ XVI–XVII стст.».

Зьміцер Сасноўскі

Тэзы дакладу былі праілюстраваныя музыкамі, якія зладзілі на сцэне Вялікай залі прэзыдыюму НАН Беларусі сапраўдны канцэрт.

У канцы дакладу і музычных выступаў гісторыкі, якія сабраліся на форум з розных краін, выклікалі «Старога Ольсу» на біс.

Your browser doesn’t support HTML5

Гісторыкі выклікалі «Старога Ольсу» на біс