Бард Захарэвіч: Курапаты замоўчваюць, але не руйнуюць

Зьміцер Захарэвіч

Абаронца Курапатаў, бард і паэт Зьміцер Захарэвіч удзельнічае ў шэсьці і распавядае Свабодзе, чаму Курапаты ўжо немагчыма сьцерці з народнай памяці:

«Мэмарыял Курапаты — месца памяці страшных ахвяраў, якія панесла Беларусь праз бальшавісцкі рэжым.

Мы мусім памятаць пра тыя жахі, празь якія прайшла наша краіна. Але цяпер Курапаты ўжо немагчыма сьцерці з памяці. Улады не адважваюцца зносіць крыжы ці забараняць акцыі. Курапаты замоўчваюць, але не руйнуюць».