Пра гэта ён сказаў у інтэрвію Le Figaro.
«Цяпер я жыву ў Італіі. І бліжэйшым часам пераеду ў Беларусь, буду жыць сярод сялян, таму што там прыгожа, і прэзыдэнт добры чалавек», — заявіў Дэпардзьё.
Дэпардзьё наведаў Беларусь у ліпені ў рамках працы над фільмам «Нармандыя — Нёман», а таксама сустрэўся з прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, які правёў для Дэпардзьё экскурсію па сваёй рэзыдэнцыі «Азёрны» ў Астрашыцкім Гарадку, паказаў сельскагаспадарчыя прылады і павучыў француза касіць ручной касой.
Два гады таму Жэрар Дэпардзьё атрымаў расейскі пашпарт і заявіў пра поўную падтрымку расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і гатовасьць «памерці за Расею». Аднак жыве Дэпардзьё ў Бэльгіі, куды ўцёк ад высокіх францускіх падаткаў «на багацьце».