Разьмяшчэньне замежных вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны, заявіла БелаПАН прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, актывістка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч.
«Такія базы зробяць Беларусь мішэньню і зьяўляюцца пагрозай для нашай нацыянальнай бясьпекі, — заявіла яна. — Улічваючы канфлікт ва Ўкраіне, безадказна нарошчваць узбраеньні іншай краіны на нашай тэрыторыі і ў цэлым у рэгіёне, бо гэтая „стрэльба“ можа стрэліць у любы момант. Мы павінны зрабіць усё, каб рэалізаваць артыкул нашай Канстытуцыі і быць нэўтральнай эўрапейскай краінай. Гэта залог міру».