Расейцы спынілі ўвоз 57 тон беларускай ялавічыны

Рассельгаснагляд забараніў увоз на тэрыторыю Расеі 57 тон ялавічыны. Прадукцыя належала чатыром беларускім прадпрыемствам — ТАА «Вялес-Міт», а таксама магілёўскаму, калінкавіцкаму і пінскаму мясакамбінатам.

Расейцы спынілі ўвоз ялавічыны з-за парушэньняў тэхналёгіі вытрымкі мясной сыравіны і клеймаваньня мяса.

Рассельгаснагляд выказвае занепакоенасьць частымі выпадкамі парушэньняў пры пастаўках ялавічыны з Беларусі.