Упершыню з 1961 году ў Вашынгтоне, недалёка ад Белага дому, адкрываецца пасольства Кубы.
Такім чынам сыходзіць у мінулае апошні рудымэнт «халоднай вайны».
Кубінскі сьцяг будзе ўзьняты над уваходам у Дзярждэпартамэнт і зойме сваё месца побач з дзяржаўнымі сьцягамі іншых краін.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры афіцыйна прыме свайго кубінскага калегу Бруна Радрыгеса. Пасьля перамоваў адбудзецца прэс-канфэрэнцыя.