Паводле афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамэнта, у наступны чацьвер яны будуць абмяркоўваць практычныя крокі па адкрыцьці амбасадаў у Гаване і Вашынгтоне.
У мінулым месяцы Барак Абама паабяцаў, што Кубу выключаць са сьпісу краінаў-спонсараў тэрарызму.
На гэтым настойвала Гавана, называючы выключэньне краіны са сьпісу адной з умоваў для абмеркаваньня аднаўленьня адносінаў, паведамляе ВВС.