Як паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя ўлады, прадстаўнікі ФІФА зьбіраюцца ў Цюрыху на штогадовы кангрэс, на якім 29 траўня заплянаваныя выбары новага прэзыдэнта футбольнай асацыяцыі.
Апэрацыя паліцыі адбылася раніцай у сераду.
Паводле выданьня New York Times, больш за дзясятак паліцыянтаў у цывільным увайшлі ў пяцізоркавыя гатэлі, дзе спыніліся прадстаўнікі ФІФА, ўзялі ключы на стойцы рэгістрацыі і падняліся да нумароў для правядзеньня арыштаў.
Згодна з паведамленьнямі, абвінавачваньні чыноўнікаў ФІФА тычацца адмываньня грошай, рэкету і розных выпадкаў махлярства на працягу апошніх 20 гадоў.
Пакуль не зразумела, каго менавіта з чыноўнікаў арыштавалі. Агенцтва AP паведамляе, што гаворка ідзе пра шэсьць футбольных чыноўнікаў.