У Фэдэральнай мытнай службе Расеі паведамілі аб падзеньні прыбытку кампаніі «Газпром» ад экспарту газу на працягу студзеня-лютага да 7,4 мільярда даляраў, або на 70%.
Паводле расейскіх мытнікаў, экспарт газу скараціўся з 37,4 мільярдаў кубоў, як гэта было ў студзені-лютым 2014 году, да 27,5 мільярдаў у гэтым годзе. З гэтага аб’ёму 18,7 мільярдаў кубоў расейскага газу было экспартавана за межы краінаў СНД і 8,8 — у межах садружнасьці.
У Фэдэральнай мытнай службе Расеі таксама адзначылі, што са студзеня мінулага году сярэдні кошт газу ўпаў з 334 даляраў за тысячу кубоў да 269.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў паведаміў, што 8 красавіка Ўладзімер Пуцін сустрэнецца з кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам для абмеркаваньня газавых пытаньняў.