Беларускія ўдзельнікі праекту «Dzieci razem», прадстаўнікі беларускай дыяспары і польскія сябры разгарнулі на плошчы каля Ратушы ў польскім горадзе Ўроцлаве бел-чырвона-белыя сьцягі.
З прамовай пра гістарычнае значэньне для беларусаў даты 25 сакавіка выступіў кіраўнік фонду «За волю нашу і вашу» Мікалай Іваноў. Пасьля выступу беларусы і салідарныя зь імі палякі некалькі разоў выгукнулі «Жыве Беларусь!»
Праект «Dzieci razem» зьдзяйсьняецца пры падтрымцы Камітэту «Салідарнасьць» і польскага фонду «My razem». Дзеці зь сем’яў беларускіх дэмакратычных актывістаў, кожны ў суправаджэньні аднаго з бацькоў, накіраваліся ва Ўроцлаў, каб прыняць удзел у шэрагу сумесных культурніцкіх мерапрыемстваў са сваімі аднагодкамі з Польшчы, паведамляе камітэт «Салідарнасьць».