Менскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне дэманстрацыі і мітынгу 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Збор у 15.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», дэманстрацыя да парку Дружбы народаў, мітынг з 17.00.
Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.