Пасьля таго як на трох запар сэсіях Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель нязначна ўмацоўваўся да асноўных замежных валют, сёньня даляр і эўра падаражэлі.
Такім чынам, даляр падрос на 80 пунктаў — да 14 910 рублёў, эўра — да 17 240 (рост на 70 рублёў). Расейскі рубель патаньнеў у межах арытмэтычнай хібнасьці на 50 умоўных капеек і цяпер каштуе 228 беларускіх рублёў за 1 расейскі.
Максымальны афіцыйны курс амэрыканскай валюты быў зафіксаваны па выніках таргоў 14 студзеня і склаў тады 15 010 рублёў, пасьля чаго тры разы зьніжаўся.