Што азначаюць гэтыя манэўры прэзыдэнта Казахстана?
Палітоляг з Казахстану, дырэктар Цэнтру аналітычных дасьледаваньняў «Альтэрнатыва» Андрэй Чабатароў у інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што выключаць таго, што візыт Назарбаева ў Кіеў быў узгоднены з Крамлём, нельга. Але ў Астаны ёсьць і ўласныя інтарэсы ў гэтай сытуацыі.
Мне здаецца, пытаньне зьвязанае з тым, што Казахстану цяпер у той ці іншай ступені неабходна аднавіць ранейшы фармат узаемаадносінаў з Украінай, асабліва ў эканоміцы, які існаваў да Эўрамайдану і зьмены ўлады ў гэтай краіне.
«Мне здаецца, пытаньне зьвязанае з тым, што Казахстану цяпер у той ці іншай ступені неабходна аднавіць ранейшы фармат узаемаадносінаў з Украінай, асабліва ў эканоміцы, які існаваў да Эўрамайдану і зьмены ўлады ў гэтай краіне. Іншая справа, што адначасна Назарбаеў выкарыстаў заяву аб магчымасьці выступіць у якасьці пэўнага кшталту пасярэдніка паміж канфліктуючымі бакамі, каб зьвярнуць на сябе ўвагу як у Расеі, так, магчыма, і на Захадзе. Не выпадкова, што ён зьезьдзіў у Кіеў напярэдадні сваёй паездкі ў Маскву па пытаньнях ЭАЭС і АДКБ», — кажа палітоляг.
Паводле слоў Чабатарова, нейкіх сур’ёзных праблемаў у адносінах паміж Казахстанам і Расеяй сёньня не назіраецца. Існуюць некаторыя трэньні, зьвязаныя з доступам казахстанскай алькагольнай прадукцыі на расейскі рынак, што неаднаразова выклікала адпаведныя заявы Назарбаева і прадстаўнікоў афіцыйных структураў.
Але само па сабе гэта пытаньне не азначае, што будзе нейкае сур’ёзнае рознагалосьсе
«Але само па сабе гэта пытаньне не азначае, што будзе нейкае сур’ёзнае рознагалосьсе», — адзначае экспэрт.
Безумоўна, важным пытаньнем для разьвіцьця ЭАЭС зьяўляецца стан расейскай эканомікі, але казахскі ўрад ужо робіць пэўныя захады для таго, каб сытуацыя ў расейскай эканоміцы не паўплывала на эканоміку Казахстану.
У любым выпадку, Казахстан чакае сваёй дэвальвацыі, але тут вельмі складана зразумець, дзе тыя ці іншыя моманты залежаць ад працэсаў узаемадзеяньня з Расеяй, а дзе гэта адбываецца пад уплывам сваіх унутраных фактараў
«У любым выпадку, Казахстан чакае сваёй дэвальвацыі, але тут вельмі складана зразумець, дзе тыя ці іншыя моманты залежаць ад працэсаў узаемадзеяньня з Расеяй, а дзе гэта адбываецца пад уплывам сваіх унутраных фактараў», — падкрэсьлівае ён.