Цяпер беларускія грамадзяне маюць права знаходзіцца на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі без рэгістрацыі 30 дзён.
Адпаведны пратакол аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у міждзяржаўнае пагадненьне аб роўных правах грамадзянаў на свабоду перасоўваньня, выбар месца перабываньня і жыхарства на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц саюзнай дзяржавы рыхтуецца да падпісаньня, паведамляе БЕЛТА.
Такую інфармацыю паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Расеі Рыгор Карасін.
Паводле Карасіна, цяпер распрацоўваюцца дакумэнты пра стварэньне адзінай візавай прасторы ў межах саюзнай дзяржавы.