Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што выкананьне менскіх дамоўленасьцяў «крытычнае» для Расеі, паведамляе AFP.
Заява Байдэна зьявілася пасьля інфармацыі пра новыя перамяшчэньні вайсковай тэхнікі і цяжкай артылерыі з Расеі на тэрыторыю Ўкраіны, падкантрольную баевікам.
Падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам Джо Байдэн пацьвердзіў, што выкананьне менскага пагадненьня пра спыненьне агню — ёсьць «крытычным» для Расеі.
«Віцэ-прэзыдэнт адзначыў, што калі Расея надалей будзе самавольна парушаць умовы менскага пагадненьня, яе выдаткі будуць павялічвацца», — гаворыцца ў заяве Белага дома.
Джо Байдэн заклікаў Украіну да хутчэйшага заключэньня кааліцыйнага пагадненьня, каб украінскі ўрад змог хутка прыступіць да рэформаў ды выканаць іншыя абавякі, узятыя перад народам Украіны падчас парлямэнцкіх выбараў.