Устаноўлена чатыры факты атрыманьня ім хабараў. Крымінальная справа супраць яго заведзеная на падставе матэрыялаў, прадстаўленых управай барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю ГУУС Менгарвыканкама.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага ў момант атрыманьня хабару ў памеры 2000 даляраў ЗША. Хабар рэктар атрымаў за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб прадстаўленьні ў карыстаньне нерухомасьці установы без дакумэнтальнага афармленьня.
Дзеяньні службовай асобы кваліфікаваны па частках 1, 2 артыкула 430 (Атрыманьне хабару) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. На маёмасьць абвінавачанага накладзены арышт, паведамляе Сьледчы камітэт. Абвінавачаны застаецца пад вартай.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы знаходзіцца на завяршальным этапе.
Паводле сайту навучальнай установы, рэктарам з 18 верасьня 2013 году зьяўляецца Канстанцін Рамішэўскі.