Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць накіраваць ва Ўкраіну беларускіх вайскоўцаў

У інтэрвію тэлеканалу «Эўран’юз» Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць накіраваць ва Ўкраіну беларускіх вайскоўцаў:

«Калі трэба — а гэта для мяне вельмі небясьпечная і страшная рэч, — калі ёсьць недавер Расеі да Захаду і Захаду да Расеі, Амэрыкі да Расеі і Расеі да Амэрыкі, і ёсьць недавер ваюючых бакоў, то я гатовы быў бы выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб разьвесьці канфліктуючыя бакі», — сказаў Лукашэнка.

Фрагмэнт інтэрвію разьмешчаны на сайце тэлеканала:

Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам, якое ён даў кіраўніку бюро «Эўран’юз» ва Ўсходняй Эўропе Сэрджыё Кантонэ, будзе трансьлявацца на канале «Эўран’юз» увечары 3 кастрычніка.