Прэм’ер-міністар Украіны Арсен Яцанюк заявіў, што ўкраінскі ўрад прапануе ўвесьці санкцыі супраць 172 грамадзянаў Расеі і іншых краінаў і супраць 65 расейскіх кампаніяў, якія фінансуюць «тэрарызм» у краіне.
Яцанюк паведаміў, што рэкамэндацыі будуць перададзеныя ў Раду нацыянальнай абароны і бясьпекі і што, паводле яго чаканьня, парлямэнт на наступным тыдні (12 жніўня) ухваліць законы дзеля легалізацыі санкцыяў.
Яцанюк патлумачыў, што санкцыі будуць уключаць замарожваньне актываў, забарона транзыту ўсіх відаў тавараў па ўсёй Украіне і скасаваньне бізнэс-ліцэнзіяў. На пытаньне, ці санкцыі могуць паўплываць на транзыт расейскага газу, Яцанюк сказаў, што санкцыі спыняць «усе віды транзыту, ад авіярэйсаў да транзыту рэсурсаў.»