Роскомнадзор патрабуе ад рэдакцыі беларускага сайта «Хартыя-97» неадкладна выдаліць артыкул «Улады Расеі зрываюць марш „Хопіць карміць Маскву!“ у Новасыбірску».
Доступ да гэтай інфармацыі цяпер заблякаваны Роскомнадзорам.
Пра гэта гаворыцца ў апавяшчэньні, якое рэдакцыя сайта атрымала 4 жніўня ад Фэдэральнай службы па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгіяў і масавых камунікацыяў Расеі.
Рашэньне прынятае на падставе патрабаваньня расейскай Генпракуратуры ад 4 жніўня. Пракуратура знайшла ў артыкуле «заклікі да масавых беспарадкаў, ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці, удзелу ў масавых (публічных) мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэньнем устаноўленага парадку».
1 жніўня расейскія ўлады заблякавалі для расейскіх карыстальнікаў старонку «Хартыі’97» з навіной «Сыбіракі хочуць абвясьціць «Сыбірскую рэспубліку».