Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла масштабныя вайсковыя вучэньні на мяжы з Украінай


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Расея абвясьціла аб правядзеньні новых маштабных ваенных вучэньняў з 4 па 8 жніўня, частка зь якіх пройдзе паблізу мяжы з Украінай. У вучэньнях возьмуць удзел больш за 100 самалётаў і падразьдзяленьні супрацьпаветранай абароны.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН са спасылкай на прэс-службу расейскага ваеннага ведамства, «у маштабных манэўрах будзе дзейнічаць авіяцыя і супрацьпаветраная тэхніка з розных рэгіёнаў краіны. На першым этапе вучэньняў авіяцыя будзе перабазоўвацца з паўночных аэрадромаў Заходняй ваеннай акругі на аэрадромы Цэнтральнай ваеннай акругі», — гаворыцца ў паведамленьні.

У наступным этапе возьме ўдзел авіяцыя з апэратыўных аэрадромаў паўднёвага напрамку: Армавір, Крымск, Маздок, Марозаўск і іншых гарадоў.

«Усяго ў вучэньні будзе задзейнічана больш за 100 лятальных апаратаў розных родаў авіяцыі, такіх як зьнішчальнікі Су-27, МіГ-31, шматфункцыянальныя комплексы Су-34, франтавыя бамбардзіроўшчыкі Су-24, верталёты Мі-8, Мі-24 і Мі 28Н», — адзначылі ў Мінабароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG