Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: дзеяньні Пуціна могуць быць згубнымі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што не расчараваны цяперашнімі адносінамі з Расеяй, але дзеяньні Ўладзімера Пуціна могуць быць згубнымі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.

Інтэрв’ю з амэрыканскім прэзыдэнтам публікуе часопіс «The Economist»

«Я не адчуваю расчараваньня. У нас былі прадуктыўныя стасункі з Мядзьведзевым, калі ён быў прэзыдэнтам. Мы шмат чаго зрабілі. Я думаю, што Расею можна разглядаць у якасьці двулікага Януса — яна глядзіць і на ўсход, і на захад. І я думаю, што дзеяньні Пуціна могуць быць згубнымі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, хаця ў кароткатэрміновай ён можа стаць папулярным палітыкам у краіне і тым, хто стварае нязручнасьці за яе межамі», — зазначыў Абама.

Апроч таго, прэзыдэнт ЗША спадзяецца, што пытаньне ядзернай зброі ня стане ізноў прадмета перамоваў на міжнароднай арэне. Ён таксама заявіў, што пакуль ЗША кантралююць гэтае пытаньне, нічога непапраўнага не адбудзецца.

Напрыканцы мінулага тыдня прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў тэлефоннай размове з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным выказаў глыбокую занепакоенасьць тым, што Расея ўзмацняе падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне і закілкаў да дыпляматычнага вырашэньня крызыса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG