У Беларусі кураць 11% жанчын і 50% мужчын. Кожныя 6 сэкундаў на плянэце памірае адзін чалавек, прычына сьмерці якога так ці інакш зьвязаная з курэньнем. За год такіх сьмерцяў набягае 38 мільёнаў.
89% беларусаў паміраюць ад неінфэкцыйных захворваньняў, гаворыцца ў дасьледаваньні Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Курэньне — адна з прычынаў гэтых самых неінфэкцыйных захворваньняў.
Жанчыны ў Беларусі кураць (11% ад агульнай колькасьці) у разы меней, чым жанчыны ў суседніх краінах — у Латвіі (20%), Літве (25%), Польшчы (27%) і Расеі (25%).
Больш, чым у Беларусі (50%), мужчыны кураць толькі ў Расеі (59%).
Калі ж браць паказчыкі па ўсім насельніцтве разам — і па мужчынах, і жанчынах, — то Беларусь са сваімі курцамі апынаецца на апошнім месцы. У РБ кураць 29% усяго насельніцтва. Для параўнаньня: у Расеі — 49%.
Наступствы ад курэньня — як даведнік хваробаў
Мэдыкі кажуць, што курэньне нэгатыўна ўплывае на бальшыню органаў чалавека:
- Рэзка падвышаецца рызыка інсульту, які можа быць выкліканы парушэньнем кровазвароту;
- Сур’ёзныя паразы сэрца і судзінаў;
- Павышаецца крывяны ціск;
- Павышаецца ўзровень халестэрыну ў крыві.
- Рызыка інфаркту міякарда вырастае ў 4–5 разоў;
- Рак лёгкага прыкладна ў 90% выпадкаў абумоўлены доўгім курэньнем.
- Лёгачны бранхіт;
- Язва;
- Хваробы зроку;
- Эндартэрыіт, якія часта прыводзіць да гангрэны і ампутацыі ног;
- Рак мачавога пухіра;
- Рак страўніка;
- Разбурэньне нэрвовай сыстэмы;
- Праблемы ў сэксе;
- Праблемы з зачынаньнем здаровых нашчадкаў.
- Раніцай 17 ліпеня чытайце пра тое, як забівае алькаголь.