Памерла Валерыя Навадворская

Валерыя Навадворская

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на мэдыкаў, у Маскве на 65-м годзе памерла дысыдэнтка, вядомая грамадзкая і палітычная дзяячка Валерыя Навадворская.

У суботу яна была шпіталізаваная ў адну з маскоўскіх клінік, але ўратаваць яе не ўдалося. Яна памерла ад інфекцыйна-таксічнага шоку.

Валерыя Навадворская нарадзілася 17 траўня 1950 году ў Баранавічах.

У 1969 годзе ў Крамлёўскім палацы з’ездаў Валерыя Навадворская распаўсюдзіла ўлёткі з антысавецкім вершам ўласнага сачыненьня. Яе арыштаваў КДБ, з чэрвеня 1970 па люты 1972 года яна знаходзілася на прымусовым псыхіятрычным лячэньні. Пасьля клініікі на волі займалася самвыдатам, працавала пэдагогам і перакладчыцай, спрабавала стварыць падпольную партыю для барацьбы з КПСС. У 1978, 1985, 1986 гадах Навадворскую судзілі за дысыдэнцкую дзейнасьць.

Да апошняга часу Навадворская займалася журналістыкай і асьветніцкай дзейнасцю, друкавалася на сайтах Грані.Ру, «Эхо Москвы», у часопісе The New Times.

Дабравольскі: У душы Навадворскую паважалі нават ворагі

Паганяйла: Навадворская была ідэйным змагаром з камунізмам

Вячорка: Навадворская верыла, што толькі выкананьне запаветаў Каліноўскага забясьпечыць беларусам будучыню

Класкоўскі: Навадворская адкідала хлусьлівыя канцэпты псэўдапатрыятызму

Навадворская: Беларуская інтэлігенцыя павінна аб'яднацца і загаварыць па-беларуску

«Лукашэнка хітры, як Мусаліні. Ён настаўнік Пуціна», — Навадворская

________________________________________________

Пра Лукашэнку

Пра рэпрэсіі ў Беларусі

Пра Маўклівыя акцыі ў Менску