Пранкер Vovan222 пацьвердзіў Радыё Свабода, што разыграў Лукашэнку, але кажа, што ў сеціва трапіў не ягоны запіс.
Vovan222: «Запіс, які ўчора зьявіўся, ня мой. Яго зрабіў нехта староньні. Я плянаваў яшчэ раз пагаварыць з Лукашэнкам. Запіс быў зроблены ў суботу. А ўжо ў ноч зь нядзелі на панядзелак у фэйсбуку Мустафы Найема зьявіўся допіс наконт гэтай размовы. Вельмі дэтальны. І выглядала гэта нібы рэальная размова.
А на наступны ранак зьявіўся ў адным з украінскіх СМІ гэты запіс.
Магчыма, Аляксандра Рыгоравіча слухалі спэцслужбы: СБУ ці заходнія спэцслужбы. І зьлілі гэтую размову кіеўскім уладам. А тыя ў сваю чаргу вырашылі апублікаваць».
16 чэрвеня ў рэспараджэньні рэдакцыі LB.ua апынуўся аўдыёзапіс, на якім чалавек, голас якога падобны да голасу народнага дэпутата Віктара Януковіча-малодшага, гаворыць зь іншым, чый голас падобны да голасу прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У размове Аляксандар Лукашэнка пацьвярджае свой намер даць у Беларусі прытулак экс-прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу. Прэс-служба беларускага прэзыдэнта камэнтаваць аўдыёзапіс адмаўляецца.
Запіс размовы ў вэрсіі Вавана і размовы 16 чэрвеня:
Падрябазнае інтэрвію з пранкерам — неўзабаве на нашым сайце.