Сын экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча — Віктар Януковіч-малодшы — абверг інфармацыю пра тэлефонную размову з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Многія, у тым ліку Мустафа Найем (абапіраючыся на нейкія „надзейныя крыніцы“), задалі мне пытаньне адносна маіх перамоў з прэзыдэнтам Лукашэнкам, — напісаў ён. — Адкажу коратка: я — сьціплы чалавек, не пакутую на манію велічы, ня пляту дзяржаўных інтрыг, не зьдзяйсьняю дзяржаўных пераваротаў дзеля развалу Ўкраіны і не лічу сябе ўпаўнаважаным весьці перамовы з кіраўнікамі іншых дзяржаў».
Паводле Януковіча, «спадара Лукашэнку, падобна, разыграў вядомы тэлефонны хуліган — пранкер Ваван. Больш мне на гэты конт няма чаго дадаць».
Першым пра перамовы Лукашэнкі і Януковіча-малодшага паведаміў сёньня на сваёй старонцы ў Facebook вядомы ўкраінскі журналіст Мустафа Найем. Ён напісаў, што ў тэлефоннай размове на мінулым тыдні Януковіч-малодшы выказаў асьцярогі, што ягоны бацька можа стаць «разьменнай манэтай» у палітычным дыялёгу паміж Кіевам і Масквой і нібыта існуе верагоднасьць, што ў выніку шматбаковых дамоўленасьцяў былога прэзыдэнта выдадуць афіцыйным уладам Украіны. У адказ, паводле журналіста, Лукашэнка даў зразумець: ён лічыць, што былы прэзыдэнт павінен вярнуцца ва Ўкраіну, але калі Віктар Януковіч усё ж пажадае пераехаць у Беларусь, ён гатовы даць прытулак яму і ягонай сям’і. Найем адзначыў, што атрымаў гэтую інфармацыю ад крыніцы, якой давярае «ў дастатковай ступені, каб апублікаваць падобныя дадзеныя».
Пазьней украінскія СМІ апублікавалі аўдыёзапіс тэлефоннай размовы, якая нібыта адбылося паміж Віктарам Януковічам-малодшым і Аляксандрам Лукашэнкам. Гаворка ў ёй ішла аб прытулку ў Беларусі для Януковіча. Аднак пасьля гэтага ў інтэрнэце зьявіліся здагадкі, што апублікаваны аўдыёзапіс — розыгрыш.
У прэс-службе прэзыдэнта Беларусі адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра тэлефонную размову Лукашэнкі і Януковіча-малодшага.
7 чэрвеня падчас візыту ў Кіеў на інаўгурацыю новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Віктар Януковіч не прасіў у яго прытулку. На пытаньне журналістаў, ці прыме ён у сябе ў Беларусі Януковіча, Лукашэнка адказаў: «Навошта? Ён мяне не прасіў, каб я яго прыняў. Але калі ён прыедзе, то ў яго там вёска ёсьць, дзе яго бацькі нарадзіліся, і, напэўна, ніхто ня можа пазбавіць яго права прыехаць».
«Але я вам раю — забярыце свайго прэзыдэнта ва Ўкраіну, — дадаў Лукашэнка. — Няхай ён будзе ў вас, які б ён ні быў. Калі ад мяне будзе залежаць — дапамагу. Пераступіце праз усё, пераступіце і свайго прэзыдэнта забярыце ва Ўкраіну. Няхай ён будзе ў вас».