У арсэнале прапагандысцкіх прыёмаў Аляксандра Лукашэнкі зьявілася новая фішка. Мінулым тыднем ён двойчы зьвярнуўся да тэмы маральнасьці і духоўнасьці.
Не сказаць, каб тэма была зусім новая. Яшчэ ў 2003 годзе беларускі лідэр з гордасьцю адзначаў: «Часам, лёсам, сытуацыяй Беларусь высунулася на, напэўна, вялікую ролю духоўнага лідэра ўсходнеэўрапейскай цывілізацыі... Адчуваньне гэтага прызначэньня можа падняць наш народ на дзіўныя подзьвігі». («Советская Белоруссия», 2003, 28 сакавіка).
Але апошнім часам Лукашэнка рэзка звузіў гэтую тэму, зьвёў яе толькі да пытаньня талерантнага стаўленьня Эўропы да сэксуальных меншасьцяў. І на гэтым вузкім полі ён імкнецца разгарнуць сваю прапагандысцкую гульню, каб збэсьціць Захад, эўрапейскія каштоўнасьці, і наадварот, усяляк падкрэсьліць перавагу тых каштоўнасьцяў, якія дамінуюць у Беларусі.
Вось мінулым тыднем А. Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі IV Эўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму «Рэлігія і культурная разнастайнасьць: выклікі хрысьціянскім цэрквам у Эўропе», і падчас свайго выступу заявіў:
Што ўсё зло ад Захаду — думка для Лукашэнкі ня новая. Ён быў вымушаны прызнаць, што гэты крызіс духоўных каштоўнасьцяў закрануў і Беларусь. «На жаль, маральныя дэфармацыі, якія прагрэсуюць небывалымі тэмпамі, не маглі не закрануць і нашых людзей», — адзначыў прэзыдэнт. Вінаваты ж у гэтым Захад, які заразіў наш духоўна чысты народ.
Але ўжо ў нядзелю, пасьля цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэньня мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец», беларускі лідэр з пачуцьцём глыбокага задавальненьня канстатаваў, што адзіны выратавальнік Захаду, а можа, і ўсёй сусьветнай цывілізацыі, — гэта, вы адгадалі, Беларусь:
Самі разумееце, што ў такога народа, які зьяўляецца апорай усясьветных каштоўнасьцяў, паказвае прыклад іншым, і прэзыдэнт адпаведны. Гэтая прэтэнзія на мэсіянства, калі не палітычнае, то хоць духоўнае, увесь час прарываецца ў заявах Лукашэнкі.
Колькі словаў наконт высокіх маральных каштоўнасьцяў беларусаў. Ня будзем нават ацэньваць з гледзішча маралі асабістае жыцьцё прэзыдэнта. Але вось нядаўна Сусьветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала інфармацыю, згодна зь якой па спажываньні алькаголю на душу насельніцтва Беларусь займае першае месца ў сьвеце. Краіна аказалася другой у сьвеце па колькасьці разводаў, распадаў шлюбаў. Шмат гадоў Беларусь займае лідэрскія пазыцыі сярод усіх дзяржаў па колькасьці зьняволеных на душу насельніцтва, а таксама па колькасьці дзяцей, якія знаходзяцца ў папраўчых установах. Паводле дадзеных МУС, за час Чэмпіянату сьвету па хакеі міліцыя затрымала ў Менску 358 прастытутак. (Нагадаю, што ў інтэрвію Ксеніі Сабчак Аляксандар Лукашэнка сьцьвярджаў, што ў Беларусі прастытутак няма). Нідзе на постсавецкай прасторы і ў Эўропе (акрамя Манака) няма гэтулькі казіно, як у беларускай сталіцы. Які добры «прыклад іншым, як трэба жыць» паказвае Беларусь!
Але на гэтым Аляксандар Лукашэнка не спыніўся. Аказваецца, на нашу «зямлю абяцаную», райскае месца, жыць у якім пад мудрым кіраўніцтвам так пашанцавала беларусам, імкнецца трапіць мноства замежнікаў. «Ідзе велізарнае перасяленьне людзей, прытым ня проста ўцекачоў, а багатых людзей, сярэдняй клясы (у Беларусь. — Аўт.)», — заявіў кіраўнік дзяржавы. (БТ, 2014, 8 чэрвеня).
На самой справе якраз наадварот, зь Беларусі эмігравалі ў пошуках лепшай долі сотні тысяч беларускіх грамадзян. Зусім нядаўна ва ўрадзе абмяркоўвалі пытаньне, як спыніць працоўную эміграцыю, якая вымывае лепшых працаўнікоў.
Прапаганда і рэальнае жыцьцё ўсё больш становяцца паралельнымі прамымі, якія нідзе не перасякаюцца.

«У многіх краінах Захаду адзначаецца маральная дэградацыя грамадзтва, адмова ад хрысьціянскіх прынцыпаў маралі, разбурэньне сямейных асноў. Культ спажывальніцтва і пагоня за прыемнасьцямі становяцца рэальнымі пагрозамі духоўнага выраджэньня людзей і недасканалай трансфармацыі дзяржаў».
Што ўсё зло ад Захаду — думка для Лукашэнкі ня новая. Ён быў вымушаны прызнаць, што гэты крызіс духоўных каштоўнасьцяў закрануў і Беларусь. «На жаль, маральныя дэфармацыі, якія прагрэсуюць небывалымі тэмпамі, не маглі не закрануць і нашых людзей», — адзначыў прэзыдэнт. Вінаваты ж у гэтым Захад, які заразіў наш духоўна чысты народ.
Але ўжо ў нядзелю, пасьля цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэньня мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец», беларускі лідэр з пачуцьцём глыбокага задавальненьня канстатаваў, што адзіны выратавальнік Захаду, а можа, і ўсёй сусьветнай цывілізацыі, — гэта, вы адгадалі, Беларусь:
«Людзі, якія жывуць, працуюць у Эўропе, занепакоеныя тым, што там адбываецца бяда. І я ганаруся тым, што мой народ — вы — зьяўляецеся апорай гэтых каштоўнасьцяў. Цяпер нам аддаюць даніну павагі, што мы засталіся тымі людзьмі, якія павінны жыць на гэтай зямлі і паказваць прыклад іншым, як трэба жыць і будаваць адносіны. Мы паказваем сапраўдныя каштоўнасьці ўсёй Эўропе, усяму сьвету і імкнёмся да захаваньня гэтых каштоўнасьцяў».