«Варашылаўград» — перадапошні раман Сяргея Жадана з Харкава. Вядома, што пісьменьнік пацярпеў сёлета падчас сутыкненьняў прарасейскіх актывістаў з харкаўчанамі. Гораду Варашылаўграду больш няма (яго так называлі двойчы — у 1935-м і ў 1970-м), яму паўторна вярнулі старую назву — Луганск, які сёньня адзін з двух галоўных цэнтраў сэпаратыстаў. Сяргей Жадан нарадзіўся ў Луганскай вобласьці, якая ёсьць памежжам з Расеяй.
«З гісторыі рэйдэрства»
Аб чым жа кніга? Вось як гучыць гэта ў анатацыі на мове арыгіналу: «Ворошиловград» — роман жорсткий, меланхолійний та реалістичний. Наскільки взагалі реалістичним може бути соцреалізм. Одного разу ти дізнаєшся, що твій брат зник у невідомому напрямку, приятелі займаються фінансовими аферами, а бізнес намагаються перекупить представники незрозумілих структур. Реальність виявляється хисткою та зникомою, життя робить крок убік, і ти несподівано опиняєшся поміж своїм минулим, де на тебе чекають друзі, й майбутнім, де на тебе чекають вороги«.
Раман прысьвячаецца «гісторыі ўкраінскага рэйдэрства». І сёньня мы можам сьцьвердзіць, што яно ў Луганскай вобласьці ператварылася ў захоп улады.
Галоўны герой, ад імя якога адбываецца аповед, Герман, жыве на кватэры ў вялікім горадзе, «дзе працуе невядома кім». Аднойчы яго брат, які трымаў у родным райцэнтры бэнзакалёнку, кінуў усё і без тлумачэньняў «зваліў» ці ў Бэрлін, ці ў Амстэрдам: «Ніякіх распараджэньняў не пакінуў. Проста зьнік, як турыст з гатэля». Старая запраўка, якая ледзь дыхае, запісаная на Германа. Прыехаўшы глянуць на яе і родныя мясьціны, ён нечакана вырашае за «свой бізнэс» змагацца, адчуўшы сябе «капіталістам». Хоць напаўбандыты, гэтак званыя "кукурузьнікі«,прапануюць палюбоўна «пяцьдзясят тысяч». (Пазьней яны спаляць бэнзавоз). Герман не здаецца да апошняй старонкі. Ён пачынае думаць, што выглядае танкістам, «чый танк даўно згарэў, але жаданьне ваяваць засталося». Брат, зрэшты, ня быў пачцівым бізнэсмэнам пад гальштукам, справы вырашаў «з дапамогай прыватных дамоўленасьцяў ды звычайнага мардабою».
Расьпяцьце на фоне Леніна
У «Варашылаўградзе» можна знайсьці пэўныя ключы да разуменьня таго, што цяпер адбываецца на Луганшчыне. Гэта правінцыйная мясцовасьць, самы ўсходні кавалак Украіны, дзе людзі жывуць у сваіх савецкіх успамінах, дзе занядбаныя дарогі, будынкі, але жыхарам хочацца трымацца свайго, не пакідаць камусьці. І хоць такое жыцьцё ня можа задаволіць, яны сядзяць поседам на месцы, хоць «ім нічога не патрэбна, апроч іхняй кукурузы». У клюбе, які цяпер стаў малельным домам, на сьцяне захаваўся выразны сьлед ад ленінскага профілю, зьверху павесілі расьпяцьце. Тут некаторыя так пілі, што «распад краіны», СССР, мог адбыцца імі незаўважаным. У вагончыку на запраўцы выцьвілая мапа СССР, на якой зьверху здымкі.
А на пахаваньні прысутныя, трэба сказаць, зусім у стылі Кустурыцы сьпяваюць пад «вясельны аркестар» разам са сьвятаром: «Слався, наша Вітчизно, вільна і незалежна, — підхопили всі приспів, — слався, наш небесний Єрусалиме, дружби народів надійний оплот! Слово Ісуса, сила незрима, саре мануша де таборо явена, романо законо припхенела саре лен те прилес!» Як выглядае — па матывах гімну СССР. Апошнія словы гучаць зусім аптымістычна: «Між вільними вільний, між рівними рівний, визнаний світовою спільнотою та спеціальною комісією ОБСЄ з питань духовної та культурної спадщини малих народів Європи, Господь тримає тебе в своїх руках, тож слухай вібрації його гарячого серця!»
У магілу да нябожчыцы паклалі асабістыя рэчы, партрэты Шаўчэнкі ды Ісуса, кававарку «сіменс». Сьвятар нагадаў, што цёця Маша «пражыла доўгае і гераічнае жыцьцё, напоўненае штодзённай барацьбой за шчасьце свайго народу, блізкіх, сяброў па працоўным калектыве», «і ў гэтым пляне баявая і працоўная біяграфія цёці Машы кліча нас да безупыннай гераічнай працы». Амінь! — дружна адказалі прысутныя.
«Горкі шлях да родных тэрыконаў»
Герман дабіраецца да родных мясьцінаў напаўжывым «Ікарусам», якім з Харкава вяртаюцца «дробныя камэрсанты» ў свой Данбас. Аўтобус перапоўнены людзьмі і таварам, празь які кіроўца вельмі асьцярожнічае, каб не натрапіць на рабаўнікоў. Пярэдняя шыба аўтобуса ў праваслаўных іконках, порнамалюнках, партрэтах Сталіна і з ксэраксам сьвятога Францішка. Нанач гандляры выстаўляюць варту. Астатнія таксама «ўпарта ня спалі, аберагаючы тавар». Нараніцу яны працягнулі свой «горкі шлях да родных тэрыконаў».
Вось пакінуты аэрадром сельгасавіяцыі, на якой калісьці прызямляўся і авіяпаштавік. Як у школьныя гады падабаліся самалёты! Але Герман запыняе сябе на думцы: «Усе мы хацелі стаць пілётамі. Большасьць з нас сталі лузэрамі». Кіроўца высаджвае яго на дарозе, адмаўляецца давезьці пару кілямэтраў, бо «Там горад. А нам у горад няможна. У нас тавар». «З поўначы горад агінала рака, працякаючы з расейскай тэрыторыі ў бок Данбасу», паведамляе аўтар. Пасьля апошніх ваенных зводак з Луганшчыны вока выхоплівае яшчэ адно паведамленьне з раману аб тэлевежы, якая стаяла на гары побач з горадам. (Ці не яна пераходзіла цяпер з рук да рук?)
Гарачыя летам бязьлесныя абшары, засеяныя кукурузай. Герману мрояцца ў начной цемры і ранішнім тумане дзіўныя людзкія чароды, быццам цені, якія нагадваюць аб былых вялікіх пярэбарах народаў цераз гэты стэп. «Сукні жанчын былі доўгія і каляровыя, быццам яны былі закручаныя ў сьцягі якіхсьці рэспублік», за імі крочылі загадкавыя падвойныя постаці, «зь дзьвюма галовамі на плячах, з двума сэрцамі ў грудзях і з дзьвюма сьмярцямі на запас». Верагодна чытачу можа ўспомніцца ў такіх месцах стылістыка і настрой твораў Міларада Павіча. Пасьля падобных мрояў застаецца ўражаньне, што побач цябе прайшла сьмерць ці праехаў таварны цягнік, зьдзіўляецца герой.
Мара пра «Тыгр»
Дзіўныя постаці сустракаюцца і ў рэальным жыцьці. Адзін чорны капач, зь мянушкай Эрнст Тэльман, апантаны марай знайсьці «Тыгр» нямецкай дывізіі «Мёртвая галава», які «каштуе мільён», бо іх засталося «ўсяго шэсьць штук». Усё перакапаў «да Данбасу». «Ты ўяўляеш, што такое танкавая вайна? — пытаецца Тэльман: — Гэта вялікае перасяленьне народаў». Ён разьвівае думку: дапусьцім, табе ўдаецца фарсіраваць Дняпро «І тут пачынаецца найгоршае — неспадзявана ты трапляеш у такую мясцовасьць, дзе зьнікае ўсё — і гарады, і насельніцтва, і інфраструктура». Якая можа быць размова пра ляндшафт, калі пачынаецца «бязьмежная пустэча — бязь зьместу, формы і падтэксту», дзе няма за што воку зачапіцца, а ў канцы яе — Сталінград.
У стэпе гэтым сёньня гатуюць на вогнішчах бараніну газавікі, якія, думаецца Герману, «падобныя былі на мангола-татараў, якія адпачывалі пасьля ўдалага набегу на газавыя вышкі Кіеўскай Русі». Герман трапляе на вясельле ў стэпавы табар, перапоўнены напаўлегальным таварам, які з Карпатаў пераганяюць на Паўночны Каўказ, наляпляючы на бытавую тэхніку нямецкія лэйблы.
Чыгунка ў нікуды
Уздоўж мяжы з Расеяй пакінутая чыгунка: будавалі зь сярэдзіны ў два бакі (на выпадак вайны — вывозіць заводы), але кінулі не закончыўшы. Герман няўцямна дзівіцца: чаму не разабраць рэйкі? Дык яна ж нас корміць! — адказваюць яму. Уначы да ўкраінскай мяжы набліжалася калёна нелегальных бэнзавозаў. (Сёньня замест іх прарываюцца з расейскай тэрыторыі калёны з узброенымі баевікамі, як здарылася ўначы 27 траўня). На рэйкі накінулі масткі, машыны пераадолелі чыгуначны насып, масткі прыбралі. Герману ўяўляецца, што бачыць, «як залягае глыбока ў целе даліны сэрца каменнага вугалю, як яно б’ецца, даючы жыцьцё ўсяму навокал, і як сьвежае малако прыроднага газу згортваецца ў гнёздах і падземных рэчышчах, гусьцее і поіць скруткі карэньня, і як з гэтым карэньнем рвуцца ўгору шаленства і трываласьць, паварочваючы траву супраць ветру». Вецер гнаў над галавою хмары, «нібы начыненыя манэтамі».
Слова «кантрабанда» ні разу не гучыць, але раман напісаны атмасфэрай падпольнага бізнэсу, якім жыве «францір». Трапляюцца то тут, то там людзі ў камуфляжы або з банданай на галаве, і нейкая зброя абавязкова знойдзецца. І нехта прыстрашыць «закапаць у кукурузе», а «тачку спаліць». І паветра ў гэтыя хвіліны будзе «чорным і каменным, як вугаль».
Чыгунка — гэта бязглузды помнік сацыялізму, які прыстасавалі да сваіх патрэбаў людзі.
Герману даводзіцца зьнікнуць часова (каб схавацца ў Данецку), і ён апынаецца ў начным цягніку. Цягнік дзіўны: замест пасажыраў у купэ да столі тавар. «Цягнік-прывід» стукацеў коламі ў невядомым напрамку, «пах жыцьця нібы перабіваўся пахам сьмерці». Раптам Герман прачынаецца і трапляе ў суседні вагон-рэстаран, але там няма наведнікаў, там «калашнікаў» з абрэзаным прыкладам і тры чалавекі. Герману собіла трапіць у прыватны цягнік з таварам, які адзіны выкарыстоўвае пакінутую чыгунку.
Не, ён застаецца жывым, хоць зьнянацку паветра стала «колеру сьмерці», але цягнік спыняецца і яго выпускаюць. Аднак перад тым гаспадар саставу выгаворвае яму за ўсіх мясцовых: «Вашы праблемы ад таго, што вы занадта чапляецеся за гэтыя мясьціны. Убілі сабе ў галовы, што галоўнае — гэта застацца тут, галоўнае — ні кроку назад, і чапляецеся за гэтую сваю пустэчу. А тут нічога няма!» Ён робіць націск: «Тут няма за што трымацца, як вы гэтага ня бачыце?! Ехалі б сабе, шукалі, дзе лепей жывецца». Але не, яны «закапаліся ў пясок, як лісіцы». Але Герман адказвае: «Можа праблема ня ў тым, што справы весьці ня ўмеюць, а ў тым, што ты выбару не пакідаеш?» Не, не пагаджаецца той, проста «такое ўражаньне, што ў вас усё запынілася. Сядзіце ў сваім мінулым, хапаецеся за яго...»
Матыў перасяленьня народаў прагучыць у рамане яшчэ раз: Герман заблукае ў бясконцых кукурузных пожнях і натрапіць на табар, які з азіяцкіх стэпаў рухаецца да лепшага жыцьця — да эўрапейскіх межаў. З адной часткі Эўразіі — у заможную. Шляхі сыходзяцца каля Растова, адкуль яны рушаць цераз Луганшчыну і Данбас. І іх нават суправаджаюць людзі зь місіі Эўразьвязу... Але ў рэчаіснасьці мы бачым сёньня іншае: незаможным масам захацелася не эўрапейскага хлеба, а расейскага. Але мясцовыя — рыхтык як у рамане: зрушыцца з месца яны ня хочуць, ім Расею падавай з дастаўкай.
А ці быў Варашылаўград?
Ну, а што ж з тым Варашылаўградам? Герман прызнаецца, што ніколі не бываў там, толькі меў паштоўкі з памятнікамі, «дый няма цяпер ніякага Варашылаўграду». Яму толькі часам мрояцца ў паветры «падманлівыя брамы нябеснага Варашылаўграду». І далей: «Я ёсьць. А Варашылаўграду няма. І з гэтым трэба лічыцца». І выснова: «Жыцьцё — штука жорсткая, але справядлівая. Хоць часам проста жорсткая.» Таму што ў ім «ёсьць месца толькі для барацьбы і помсты».