Спэцыяльным дакладчыкам па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы стаў італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні. У гэтага прызначэньня ёсьць дзьве адметнасьці. Па-першае, спадар Рыгоні ўжо другі раз становіцца спэцдакладчыкам па Беларусі; а па-другое, менавіта ён падчас сваёй першай кадэнцыі прапаноўваў вярнуць Беларусі статус спэцыяльна запрошанай у Парлямэнцкую асамблею.
Беларускія ўлады задаволеныя новым прызначэньнем Рыгоні. Сёньня прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык на просьбу Свабоды пракамэнтаваць гэтую навіну заявіў:
«Мы адзначылі факт прызначэньня спадара Рыгоні спэцыяльным дакладчыкам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. І спадзяёмся, што яго дзейнасьць будзе спрыяць канструктыўнаму супрацоўніцтву і дыялёгу паміж парлямэнтам Беларусі і Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы».
Яшчэ ў 2009 годзе, калі Андрэа Рыгоні ўпершыню быў спэцдакладчыкам па Беларусі, ён заявіў: «Нягледзячы на тое, што Беларусь далёкая ад стандартаў Рады Эўропы ў сфэры дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека, яе кіраўніцтва зрабіла важныя крокі ў правільным кірунку», Беларусі трэба вярнуць статус спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ. І толькі прынцыповая пазыцыя дэпутата з Кіпру Хрыстаса Пургурыдэса — папярэдніка Рыгоні — дазволіла адрынуць гэтую прапанову.
Статус афіцыйна запрошанай у Парлямэнцкую асамблею быў замарожаны для Беларусі яшчэ ў студзені 1997 году. Такой была рэакцыя Рады Эўропы на шматлікія парушэньні пры правядзеньні лістападаўскага (1996 году) рэфэрэндуму, які ініцыяваў Аляксандар Лукашэнка.
З таго часу афіцыйны Менск шмат разоў спрабаваў размарозіць сытуацыю. Аднак бяз посьпеху. Пасада спэцдакладчыка па Беларусі пасьля сыходу Рыгоні заставалася вакантнай. Рэальна яе сумяшчаў эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель, які быў у ПАРЭ старшынём падкамітэту па Беларусі. Адрозна ад Рыгоні, ён жорстка ставіўся да беларускіх уладаў. Таму яго двойчы, нягледзячы на статус дэпутата ПАРЭ і парлямэнту Эстоніі, не пускалі ў Беларусь. У той час як Рыгоні ня толькі наведваў Менск, але і сустракаўся зь беларускім кіраўніцтвам.
Сёньня Андрэс Хэркель сказаў Свабодзе, што ён больш не дэпутат Парлямэнцкай асамблеі. Цяпер ён толькі дэпутат парлямэнту Эстоніі і займаецца выключна ўнутранымі справамі сваёй краіны. Ён шкадуе, што вымушаны адысьці ад беларускай тэматыкі:
«На жаль, я ня змог так, як бы мне хацелася, скончыць беларускую тэму. Гэта адбылося так хутка, як часам бывае ў палітыцы».
На нашу просьбу пракамэнтаваць новае прызначэньне Андрэа Рыгоні Андрэс Хэркель сказаў, што не хацеў бы гэтага рабіць з этычных меркаваньняў.
У ПАРЭ ўжо заявілі, што Андрэа Рыгоні зробіць свой даклад пра сытуацыю ў Беларусі ў 2015 годзе. Менскі палітоляг Алесь Лагвінец кажа, што роля дакладчыка важная, але перабольшваць яе ня трэба:
«Сёньня ёсьць істотныя структурныя абмежавальнікі, якія перашкаджаюць наладжваньню дыялёгу і наагул уступленьню Беларусі ў Раду Эўропы. Гэта найперш зьвязана з наяўнасьцю сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, адсутнасьцю свабодных і справядлівых выбараў і, па сутнасьці, адсутнасьцю цалкам легітымнага беларускага парлямэнту. А таксама нежаданьнем беларускіх уладаў падпісваць дзьве вельмі важныя канвэнцыі — па абароне асноўных правоў чалавека і фундамэнтальных свабодаў і па мясцовым самакіраваньні.
То бок, мне падаецца, справа ня толькі ў тым, што тут зноўку зьявіўся Рыгоні. Справа ў тым, што градус адносінаў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы моцна не зьмяняецца».