Вядомы скульптар і змагар за правы беларускамоўных Гэнік Лойка працягвае судзіцца з «Белінвэстбанкам».
5 чэрвеня ў калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суда разгледзяць касацыйную скаргу на рашэньне суда Цэнтральнага раёна Менска паводле пазову скульптара Гэніка Лойкі на дзеяньні «Белінвэстбанка». Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Гэнік Лойка праз суд адстойвае сваё права карыстацца беларускай мовай пры заключэньні дамоваў і запаўненьні іншых банкаўскіх дакумэнтаў.
11 красавіка судзьдзя Цэнтральнага раёна Менска Алена Сямак адхіліла пазоў Геніка Лойкі супраць «Белінвэстбанка», праігнараваўшы аргумэнты заяўніка і прадстаўніка грамадзкасьці Валянціна Стэфановіча аб дыскрымінацыйным падыходзе банка да беларускай мовы.
У касацыйнай скарзе Гэнік Лойка настойвае, што «Белінвэстбанк» дыскрымінуе яго паводле моўнай прыкметы, адмаўляючыся скласьці дамову на дзяржаўнай беларускай мове. А таксама просіць прыцягнуць да адказнасьці судзьдзю, якая разглядала ягоную справу, за тое, што яна адмовілася весьці працэс па-беларуску ці прадставіць Лойку перакладчыка.