Прысуд Данькову пакінулі ў сіле

Юры Данькоў, архіўнае фота

Менскі гарадзкі суд пакінуў без задавальненьня скаргу Юрыя Данькова, уладальніка казіно «Данькоў-клюб».
Скарга разглядалася на закрытым паседжаньні, але на абвяшчэньне прысуду пусьцілі жонку Юрыя Данькова Натальлю.

Яна сказала Свабодзе, што бачыла Юрыя здаля, ён вельмі схуднеў.

Таксама Натальля Данькова сказала, што яны будуць падаваць скаргу ў Вярхоўны суд, паколькі Юры Данькоў надалей лічыць сябе невінаватым і не прызнае прысуд.

Зь сёньняшняга дня прысуд уступіў у сілу. Пакуль Юры Данькоў знаходзіцца ў Жодзінскім сьледчым ізалятары. Куды яго зьмесьцяць для адбыцьця пакараньня, невядома.

У канцы 2013 году Маскоўскі раённы суд прызнаў Юрыя Данькова вінаватым у арганізацыі прытону, нясплаце падаткаў ды іншых злачынствах і асудзіў на 8 гадоў зьняволеньня.